У Беларусі правялі "чыстку" Гідраметэаралагічнай службы — на 370 чалавек
Столькі супрацоўнікаў там скарочана з 1 студзеня.
Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення гідраметэаралагічнай дзейнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігар Рагозін.
Скарачэнне персаналу адбылося ў адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы "Аб некоторых мерах па аптымізацыі сістэмы дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый, а таксама колькасці іх работнікаў" і рашэннем урада. Скарачэнні закранулі адміністрацыйна-кіраўніцкі персанал і саму сетку метэастанцый ды гідралагічных пастоў. Апрача таго, скарочана пэўная колькасць відаў работ, якія выконваюцца службай.
У выніку змяненняў колькасць супрацоўнікаў Рэспубліканскага цэнтра радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяроддзя скарочана на 40 чалавек, а Рэспубліканскі авіяметэацэнтр увайшоў у склад Рэспубліканскага гідраметэацэнтра на правах службы, інфармуе БелаПАН.
Фота — ria.ru