У Беларусі могуць знікнуць бульба і лён-даўгунец

Бульба, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У Беларусі могуць знікнуць бульба і лён-даўгунец. Усё праз змены клімату, піша навуковец і папулярызатар навукі Сяргей Бесараб.
Без паліву бульба страчвае ўраджайнасць і крухмал. На поўдні краіны вырошчваць яе ўжо становіцца эканамічна бессэнсоўным. Лён таксама не вытрымлівае спёкі і сухасці — вытворчасць можа зрушыцца на поўнач, але і там доўга не пратрымаецца.
Дарэчы, шмат вады патрабуюць і цукровыя буракі, таму вырошчваць гэтую культуру ў будучыні стане нявыгадна.
Нарэшце, праблемы могуць быць і ў пшаніцы ды жыта: ім будзе цяжка праз зімы з адлігамі і летнія спёкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.