У Беларусі хочуць часова забараніць вываз паперы і кардону
Макулатура, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Часовае абмежаванне экспарту рэгенеруемай паперы і кардону (адходаў і макулатуры) плануецца ўвесці ў Беларусі. Мяркуецца, што вываз будзе забаронены на шэсць месяцаў.
Адпаведныя нормы змяшчае пастанова Савета міністраў, праект якой вынесены на грамадскае абмеркаванне.
Прычынай такіх абмежаванняў называецца рэзкі рост вывазу гэтай прадукцыі і ўзніклы дэфіцыт на ўнутраным рынку.
З ініцыятывай забароны выступіў канцэрн "Беллеспаперапрам", які і вядзе абмеркаванне праекта дакумента. Свае прапановы і заўвагі можна пакінуць на прававым форуме Беларусі да 26 чэрвеня.