Афіцыйна прызначаны амабасадар Польшчы ў Беларусі — Конрад Паўлік

Афіцыйна прызначаны амабасадар Польшчы ў Беларусі — Конрад Паўлік

Афіцыйна прызначаны новы амбасадар Польшчы ў Беларусі: ім стаў 39-гадовы прафесійны дыпламат Конрад Паўлік. У польскім МЗС ён працуе ў 2007 года.

У 2010-2012 гадах ён працаваў у Пастаянным прадстаўніцтве Польшчы пры Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (OECD) у Парыжы.  У 2012-2014 гадах быў намеснікам дырэктара Дэпартамента па справах Усходняй Еўропы МЗС, а пазней дырэктарам. Працаваў упаўнаважаным міністра замежных справаў па справах Усходняга партнёрства.

Апошнія два гады Конрад Паўлік каардынаваў замежную дапамогу Польшчы, супрацоўніцтва з палякамі замежжа, усходнюю палітыку і пытанні бяспекі.

Новы амбасадар у Беларусі нарадзіўся ў Варшаве. Скончыў факультэт міжнарожных эканамічных і палітычных адносін Галоўнай гандлёвай школы. У 2001-2006 гадах працаваў у Оргусім універсітэце ў Даніі, абараніў там доктарскую дысертацыю.

Валодае ангельскай, рускай і карэйскай мовамі. Жанаты, мае дачку.

Першым заданнем Паўліка на новай пасадзе стане падрыхтоўка візыта міністра замежных справаў Польшчы Вітальда Вашчыкоўскага ў Мінск, паведамляе Польскае радыё.