У Бабруйску звольнілі ўдзельніка галадоўкі пратэсту

Фармальная прычына — сканчэнне тэрміну працоўнага кантракту. Сам жа работнік лічыць, што прычына ў тым, штоо ён сябра незалежнага прафсаюзу і ўдзельнічаў у галадоўцы пратэсту супраць дыскрымінацыі працоўных прадпрыемства па прафсаюзнай прыналежнасці.



У каментары Радыё "Свабода" Восіпаў адзначыў, што яго непасрэдны начальнік і калегі былі супраць яго звальнення. Але адміністрацыя завода праігнаравала думку калектыву. Восіпаў кажа, што адпрацаваў на заводзе дзесяць гадоў на розных вытворчых участках, нараканняў на яго працу не было. Яму сорак гадоў. Лічыць, што знайсці працу ў Бабруйску яму будзе складана, бо звесткі пра яго прыналежнасць да незалежнага прафсаюзу перадаюцца на розныя прадпрыемствы гораду.



Віктар Осіпаў стаў другім звольненым актывістам у 2014 годзе. У лютым адміністрацыя прадпрыемства не стала працягваць працоўныя адносіны з сябрам Свабоднага прафсаюзу Беларускага Аляксандрам Нікіткам.