У аўторак у Беларусі чакаецца мокры снег і галалёд

У аўторак у Беларусі чакаецца мокры снег і галалёд

У аўторак, 24 лістапада, ў нашай краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. У многіх раёнах магчымыя невялікія ападкі, пераважна мокры снег. Пра гэта перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Месцамі згусціцца слабы туман. Прагназуецца галалёд, на некаторых участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні 3-8 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад -5 да +1 градуса. Удзень чакаецца ад 1 градуса марозу да 4 градусаў цяпла.

Фота: ru.delfi.lt