У аўторак у Беларусі будуць дажджы, а па Гомельшчыне — вельмі моцныя дажджы

Дождж, ілюстрацыйнае фота

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У аўторак, 3 чэрвеня, у Беларусі ўначы чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі, а па поўдні краіны ў многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Удзень будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет. На большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца дажджы, у паўднёвых раёнах — моцныя дажджы, месцамі па Гомельскай вобласці — вельмі моцныя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца туман. Вецер чакаецца пераменных кірункаў — ад слабога да ўмеранага, пры навальніцах — парывісты, удзень месцамі — моцны парывісты. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад +7 па паўночным захадзе да +17 градусаў па поўдні Беларусі. Удзень чакаецца 16-22 градусы цяпла, па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да 23-25 градусаў вышэй за нуль.

У аўторак у Беларусі будуць дажджы, а па Гомельшчыне — вельмі моцныя дажджы
Прагноз надвор'я на аўторак / Белгідрамет
У аўторак у Беларусі будуць дажджы, а па Гомельшчыне — вельмі моцныя дажджы
Прагноз надвор'я на аўторак / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.