У аўторак амаль па ўсёй Беларусі дажджы і моцны вецер

У аўторак амаль па ўсёй Беларусі дажджы і моцны вецер

У аўторак, 10 лістапада, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы. Вецер будзе заходні, 6-11 метраў за секунду, з парывамі да 15-20 метраў. Уначы ў некаторых раёнах — слабы туман, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны яна складзе ад мінус 3 да плюс 8 градусаў, у дзённыя гадзіны — 6-11 цяпла, на Брэстчыне — да 13 градусаў са знакам плюс.

Фота: БЕЛТА

У аўторак амаль па ўсёй Беларусі дажджы і моцны вецер