У Ашмянах гарэлі аўтацягнікі з машынамі (фота)
Прыкладна а палове другой уначы 29 верасня ахоўніка дарожна-будаўнічага ўпраўлення паведаміў, што ў Ашмянах гарыць тры аўтацягнікі з прычэпамі.
Як паведамляе прэс-служба ратавальнікаў, праз 2 хвіліны на месцы выкліку было першае падраздзяленне МНС. Адкрытым полымем гарэлі тры седлавыя цягачы з рэфрыжэратараў. Два з іх былі загружаныя прадукцыяй, яшчэ адзін — пусты.
Аўтамабілі знаходзіліся на пляцоўцы, арандаванай пад склад часовага захоўвання. Пажар пашкодзіў усе тры цягачы з рэфрыжэратараў.
Лакалізаваць яго ратавальнікі здолелі за 7 хвілінаў, ліквідавалі яшчэ праз паўгадзіны. Пацярпелых людзей няма.
Прычына пажару высвятляецца, разглядаюцца некалькі версіяў.

Фота — mchs.gov.by