Труп сабакі з цалкам знятай шкурай знайшлі на ўскрайку Мінска

Труп сабакі з цалкам знятай шкурай знайшлі на ўскрайку Мінска

На ўскрайку Мінску жыхары знайшлі забітага сабаку, з якога цалкам знялі шкуру, паведамляе тэлеканал АНТ. 

Труп сабакі выявілі на пустцы. З аднаго боку ад яе — пасёлак, з другога — жылы сталічны квартал, у дварах якога размяшчаецца школа. На пустцы выгульваюць сабак, а атксама праз яе скарачаюць шлях дзеці і дарослыя.

Цела мёртвай жывёлы знайшлі, калі яго дзяўблі вароны. Мінакі выклікалі міліцыю.

Афіцыйная прадстаўніца Заводскага РУУС Мінска Таццяна Маісеева кажа, што цяпер па гэтым факце праводзіцца праверка. Праваахоўнікі спрабуюць знайсці жывадзёра.