Аўтамабіль сутыкнуўся з ласём: адзін чалавек загінуў, трое атрымалі траўмы
На месцы трагічнага здарэння / t.me/uvdgomel/
Аўтамабіль сутыкнуўся з ласём: адзін чалавек загінуў, трое атрымалі траўмы. Здарэнне адбылося ў панядзелак у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці.
Каля 17:20 Volkswagen рухаўся на 5-м кіламетры аўтадарогі М-10 "мяжа РФ — Гомель — Кобрын", калі перад ім раптоўна выбегла жывёла. Адбылося сутыкненне. Загінуў 22-гадовы кіроўца. Пасажыры ва ўзросце 21, 23 і 24 гадоў атрымалі траўмы, яны шпіталізаваныя.