Амаль 700 парсючкоў загінулі за суткі пад Лёзнам
Парсюк, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
677 парсючкоў загінулі на сельскагаспадарчым прадпрыемстве пад Лёзнам за адзін дзень. У МУС вінаватым называюць галоўнага інжынера.
53-гадовы мужчына атрымліваў у мабільным дадатку на тэлефоне неаднаразовыя аўтаматычныя апавяшчэнні пра збой у сістэме клімат-кантролю свінакомплексу. Аднак ён ігнараваў іх.
"Праз крытычнае павышэнне тэмпературы ў рэпрадуктары менш чым за суткі загінула 677 парсючкоў. Прычыненая прадпрыемству шкода перавысіла 150 тысяч рублёў", — заявілі ў УБЭП УУС Віцебскага аблвыканкама.
На галоўнага інжынера пачалі крымінальную справу аб службовай халатнасці (ч.1 арт. 428 КК). Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.