Разбірацца з гібеллю кароваў на Шаркаўшчыне прыслалі спецназ

Затрыманне ў Шаркаўшчынскім раёне

Затрыманне ў Шаркаўшчынскім раёне / з відэа МУС

Махінацыі са справаздачнасцю выявілі ў дзвюх сельгасарганізацыях Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці.

"Службовая асоба, каб пазбегнуць дэпрэміравання і стварэння бачнасці шчаснага вядзення спраў давала незаконныя ўказанні падначаленым работнікам на ўтойванне падзяжу буйной рагатай жывёлы. У справаздачныя дакументы ўносіліся заведама ілжывыя звесткі", — заявілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.

У хаванні звестак пра падзеж 308 кароваў падазраюць дзевяць чалавек. Сума шкоды перавысіла 310 тысяч рублёў. Фігурантам справы пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

На відэа МУС бачна, што падазраваных работнікаў сельскай гаспадаркі затрымліваў спецназ ці АМАП: сілавікі вызначаюцца спецыфічным рыштункам.

Дарэчы, Шаркаўшчынскі раён — адзін з пяці самых нізкааплатных у Беларусі. Сярэдні заробак у раёне не перавышае 2 тысячы рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.