Дырэктар сельгаспрадпрыемства на Глыбоччыне хаваў гібель амаль 750 кароваў

У Глыбоцкім раёне ўтойвалі падзеж жывёлы

У Глыбоцкім раёне ўтойвалі падзеж жывёлы / МУС Беларусі

Сур'ёзнае ўтойванне падзяжу жывёлы выявілі супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ў адным з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Супрацоўнікі МУС выявілі, што 65-гадовы дырэктар гаспадаркі незаконна загадваў падначаленым хаваць факты гібелі кароваў, каб пазбегнуць адказнасці за падзеж. У афіцыйныя справаздачы паводле яго загаду ўносіліся заведама фальшывыя звесткі.

Праверка выявіла недхоп 746 галоваў буйной рагатай жывёлы. Як можна меркаваць па здымках, апублікаваных МУС, памерлую жывёлу закопвалі проста на тэрыторыі фермы ці побач з ёй.

Абласная пракуратура пачала крымінальную справу за перавышэнне службовых паўнамоцтваў. Дырэктару пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Дырэктар сельгаспрадпрыемства на Глыбоччыне хаваў гібель амаль 750 кароваў
У Глыбоцкім раёне ўтойвалі падзеж жывёлы / МУС Беларусі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.