Мінчука будуць судзіць за жорсткае абыходжанне з жывёламі

Свой зверскі ўчынак мужчына тлумачыў моцным алкагольным ап'яненнем

Свой зверскі ўчынак мужчына тлумачыў моцным алкагольным ап'яненнем / pixabay.com

34-гадовага мінчука будуць судзіць за жорсткае абыходжанне з жывёламі. Ён забіў двух хатніх котак сваёй сужыцельніцы.

Як паведамляе Следчы камітэт, у жанчыны былі чатыры коткі, некаторыя мелі праблемы з фізічным станам. Калі ў кастрычніку 2024-га яна была ў бальніцы, мужчына распіваў адкаголь са сваім знаёмым. Галодныя жывёлы яго раздражнялі, і ён адну задушыў рамянём, павесіўшы котку на трубу, а пасля выкінуў яе з акна пятага паверха. Праз некаторы час ён прарабіў падобныя зверствы і з другім гадаванцам: ударыў яго аб сцяну і такім жа шляхам пазбавіўся ад трупа. На наступны дзень целы котак занёс у найбліжэйшую паркавую зону. Там іх заўважылі людзі і паведамілі ў міліцыю. У выніку забойцу знайшлі і затрымалі.

Мужчына спасылаўся на залежнасць ад алкагольных напояў. Паводле яго слоў, на зверскі ўчынак ён рашыўся, паколькі быў у стане моцнага алкагольнага ап'янення.

Раней мінчук неаднаразова быў асуджаны за крадзеж. Высветлілася, што ён скраў рэчы ў знаёмага на больш за 900 рублёў. Таму судзіць яго яшчэ будуць і за "крадзеж, здзейснены паўторна".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.