Трое нецвярозых літоўцаў выпадкова перайшлі беларускую мяжу
Два мужчыны і дзяўчына нават не памяталі, як апынуліся на тэрыторыі суседняй краіны.
Зранку 14 снежня літоўскія памежнікі паведамілі беларускім калегам, што мяжу парушылі тры чалавекі. Як паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта, на месцы здарэння за 200 м ад лініі мяжы памежнікі затрымалі траіх грамадзян Літвы. Два мужчыны і дзяўчына былі нецвярозымі настолькі, што нават не памяталі, як апынуліся ў Беларусі.
Нават праз 6 гадзін пасля затрымання ступень алкаголю ў крыві ў парушальнікаў вар'іравалася ад 0,43 да 0,88 праміле.
Выявілася, што літоўцы адзначалі сустрэчу ў адным з памежных населеных пунктаў.
Цяпер яны затрыманыя на тэрмін да трох сутак і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Лідскага памежнага атрада. Літоўцаў прызналі парушальнікамі рэжыму дзяржаўнай мяжы.
Фота — ianimal.ru