Тэмпературны рэкорд 78-гадовай даўніны пабіты ў Мінску

Упаў рэкорд дня і ў маштабах усёй краіны. Ён быў роўны 35 градусам і быў зарэгістраваны ў Васілевічах таксама 78 гадоў таму. Новы экстрэмум — 35,5 градуса ў Касцюковічах.

Сёння, 3 жніўня ў Мінску чакаецца яшчэ гарачэйшае надвор’е — 33-35 градусаў. Гэта азначае, што можа быць пабіты рэкорд не толькі месяца (34,6 градуса 24 жніўня 2007), але і за ўвесь перыяд метэаназіранняў (35 градусаў 29 ліпеня 1936).

На 3 жніўня ў Беларусі аб'яўлены чырвоны ўзровень небяспекі. А вось 4 жніўня спёка крыху спадзе: тэрыторыю краіны павінен перасекчы халодны атмасферны фронт, які раніцай у нядзелю падышоў з захаду з нямецка-польскай мяжы, інфармуе БелаПАН.