Сёння ўвечары Мінск перакрыюць праз генеральную рэпетыцыю парада

Рэпетыцыя парада ў Мінску

Рэпетыцыя парада ў Мінску / Еўрарадыё

Увечары 2 траўня мінскіх аўтамабілістаў могуць чакаць цяжкасці з перамяшчэннем у сувязі з генеральнай рэпетыцыяй парада. Рух будзе перакрыты як у раёне правядзення мерапрыемства, так і на вуліцах, па якіх будуць ісці калоны вайсковай тэхнікі.

Згодна з Мінабароны, на Заснавальнікаў і Старынаўскай нельга будзе праехаць з 16:45 да ад'езду тэхнікі. З 17:50 пачнуць паэтапна пачнуць перакрываць рух па маршруце: вуліца Старынаўская — праспект Незалежнасці — праспект Машэрава. Папярэдне маршрут будзе недаступны для аўтамабілістаў 1,5 гадзіны.

У час рэпетыцыі таксама будзе абмежаваны рух па праспекце Машэрава ад вуліцы Куйбышава да праспекта Пераможцаў.

Потым з 21:50 паэтапна будзе перакрывацца рух на маршруце калоны, які пракладзены па праспекце Машэрава, вуліцах Ціміразева і Сапёраў, праспекце Пераможцаў, вуліцах Арлоўскай, Сурганава і праспекце Незалежнасці. Пасля заканчэння рэпетыцыі тэхніка адправіцца па маршруце, па якім прыедзе ў цэнтр.

Акрамя таго, з 18:40 яшчэ адна калона будзе рухацца па маршруце праз вуліцу Рагачоўскую, праспект Незалежнасці, знешняе кальцо МКАД, праспект Пераможцаў, вуліцы Сапёраў і Ціміразева і праспект Машэрава. Яна ж зойдзе на месцы стаянкі на вуліцах Ігнаценкі, Тарханава, Гвардзейскай і Грыбаедава.

Выглядае на тое, што лепш пасля абеду кіроўцам паездкі па горадзе не планаваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.