Сёлета ў Беларусі пройдуць два суботнікі, а не адзін, як звычайна
На суботніку / БелТА
Сёлета ў Беларусі пройдуць два "рэспубліканскія суботнікі", а не адзін, як звычайна. Першы — ужо хутка, 12 красавіка. А другі прызначаны на 25 кастрычніка.
Акрамя таго, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі вырашыла правесці "месячнік па добраўпарадкаванні", і ён "стартуе" вось ужо сёння, 16 сакавіка. То-бок, гэта "месячнік па добраўпарадкаванні" пасярод "года добраўпарадкавання", якім улады абвясцілі 2025 год.