Сыходзячы ад жонкі, светлагорац з абрэзам у руках абрабаваў краму

Паводле яго слоў, сужыцелька пастаянна папракала, што ён жыве выключна на яе сродкі. Таму, выпіўшы некалькі бутэлек віна, мужчына вырашыў сысці жыць у лес, піша "Гомельская правда". Каб здабываць сабе ежу, ён узяў з сабой нож і аднаствольны абрэз. 

Па дарозе мужчына зайшоў у краму "Дэльфін". Там ён папрасіў дзве бутэлькі гарэлкі, але заплаціць адмовіўся. Замест гэтага дастаў абрэз, зарадзіў і накіраваў на прадавачак. Жанчыны схаваліся ў бакоўцы і выклікалі міліцыю. Парушальнік жа ўзяў сваю здабычу і, выйшаўшы з крамы, стрэліў некалькі разоў у лабавое шкло прыпаркаванай машыны. 

Цяпер яго вінавацяць у хуліганстве з прымяненнем агнястрэльнай зброі. Парушальніку пагражае ад трох да дзесяці гадоў пазбаўлення волі. 

Фота — guns.ru