Сычоў можа апошні раз згуляць за мінскае “Дынама” ў нядзелю
Экс-нападаючы зборнай Расіі па футболе Дзмітрый Сычоў пакіне беларускі клуб пасля гульні з “Гомелем”.
Далей ён не будзе выступаць у складзе “Лакаматыва”, якому належаць правы на гульца, а працягне сваю кар’еру ў ніжагародскай “Волзе”.
У мінскім “Дынама” Сычоў выступаў на правах арэнды з сакавіка 2013 года, форвард правёў 13 гульняў і забіў 3 мяча.