Сурыкаў: Для расійскіх самалётаў можна падабраць любы аэрадром

Сярод іншага ён пацвердзіў прыезд у Беларусь галоўнакамандуючага Ваенна-паветраных сіл Расіі. Нагадаем, што група расійскіх вайскоўцаў падбірала аэрадром для будучага размяшчэння самалётаў на расійская вайсковай авіябазе.



Сурыкаў заявіў, што самалёты будуць несці ў Беларусі баявое дзяжурства ў рамках адзінай сістэмы супрацьпаветранай абароны.



Месца размяшчэння будучай базы ён не назваў — кажа, што не ведае.



Аляксандр Сурыкаў: "Я ведаю, што тут аэрадромаў пасля ліквідацыі Беларускай ваеннай акругі — "мама родная", і падабраць можна ўсё што заўгодна. Толькі, магчыма, штосьці ўпарадкаваць пад новыя сістэмы пасадак".


Нагадаем, што ні беларускія, ні расійскія вайскоўцы таксама не называюць месца размяшчэння будучай авіябазы.