Расійскія войскі пасля вучэнняў пачалі пакідаць Беларусь

Расійскія вайскоўцы на вучэннях "Захад-2025" у Беларусі

Расійскія вайскоўцы на вучэннях "Захад-2025" у Беларусі / прэс-служба Мінабароны Беларусі

Расійскія вайскоўцы пачалі пакідаць палігоны ў Беларусі па заканчэнні актыўнай фазы сумесных вучэнняў "Захад-2025". Яна працягвалася з 12 па 16 верасня. Аб руху расійскіх войскаў заяўляюць у Дзяржаўнай памежнай службе Украіны.

"Расійскія вайскоўцы, а гэтым разам іх колькасць была не такой значнай, як, напрыклад, у 2021 годзе, пачынаюць пакідаць месцы правядзення вучэнняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь", паведаміў у каментары выданню РБК-Украіна спікер украінскай Памежнай службы Андрэй Дземчанка.

Украінскі бок адсочвае рух расійскіх войскаў. "Не магу сказаць цяпер, што яны ўжо цалкам пакінулі Беларусь, але спадзяюся, што будуць рухацца ў правільным кірунку", — дадаў Дземчанка.

Таксама ён заявіў, што падчас цяперашніх расійска-беларускіх вучэнняў актыўнасці ў кірунку мяжы з Украінай не назіралася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.