Супрацоўніца банка асуджаная за скрадзеныя 170 тысяч долараў (відэа)
Жанчына больш за 7 гадоў працавала ў адным з брэсцкіх банкаў, ніякіх прэтэнзій да яе ў кіраўніцтва не было.
Працуючы начальніцай аддзела касацыйных аперацый, яна мела доступ да дакументаў, у якіх падавала непраўдзівую інфармацыю. А сама перад здачай грошай у сховішча вымала з сярэдзіны пачкаў буйныя купюры і замяняла іх дробнымі.
Такі "базнес" скончыўся пасля таго, як недахоп грошай (170 тысяч долараў!) заўважылі рэвізоры. Жанчына сваю віну прызнала толькі часткова. Яна сцвярджае, што грошы не скрадала, а праявіла "халатнасць".
Супрацоўніцу банка асудзілі на 7 гадоў пазбаўлення волі. Вярнуць скрадзеныя грошы банк не змог — сярод канфіскаванай у жанчыны маёмасці не аказалася дарагіх аўтамабіляў ці буйной нерухомасці, адзначае тэлеканал АНТ.
Фота — AFP