Субота будзе дажджлівай, але цёплай

У бліжэйшыя суткі, 14 лістапада, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е
Уначы па захадзе, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, удзень месцамі чакаюцца моцныя дажджы.
Вецер будзе паўднёвы, удзень з пераходам на заходні 6-11 метраў за секунду. Удзень у многіх раёнах чакаюцца парывы да 15-20 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 2-7 градусаў, па ўсходзе каля нуля градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Фота: TUT.by