Стаўку рэфінансавання зноў збіраюцца панізіць
Гэтае пытанне будзе абмяркоўвацца на наступным тыдні.
Пра гэта 3 траўня паведаміла старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова. На колькі адсоткавых пунктаў будзе зніжана стаўка рэфінансавання, Ермакова пакуль сказаць не змагла — яшчэ вядуцца разлікі.
Па словах кіраўніцы Нацбанка, інфляцыя за красавік атрымоўваецца меншая, чым разлічвалі. "Што да базавай інфляцыі, то яна вытрыманая па ўсіх разліках на 2013 год", — перадае БелаПАН словы Ермаковай.
Дарэчы, згадала кіраўніца Нацбанку і пра ВУП. Па яе словах, Нацбанк не задавальняе той тэмп ВУП, які ёсць цяпер. "Мы павінны рухацца хутчэй, у нас ёсць для гэтага ўсе магчымасці, але ёсць пытанні рэалізацыі прадукцыі. Таму тое, што ідзе на склад, стрымлівае далейшы рост ВУП", — падкрэсліла Ермакова.
Фота — bymedia.net