Стаў вядомы таямнічы інвестар бабруйскага ФК "Белшына"

Стаў вядомы таямнічы інвестар бабруйскага ФК "Белшына"

Стаў вядомы таямнічы інвестар бабруйскага футбольнага клуба "Белшына". Гэта — кампанія "Сохра Групп", яна беларуская, але "каранямі сыходзіць у Расію", піша газета "СБ. Беларусь сегодня".

Як паведамляла Еўрарадыё, ужо некалькі дзён СМІ асвятляюць сітуацыю з камандай з Бабруйска. У яе раптоўна з'явіўся нейкі "расійскі інвестар", які, нібыта, гатовы ўкласці мільён долараў. Ужо прызначаны новы галоўны трэнер — Уладзімір Ежураў, расійскі і таджыкскі спецыяліст.

Аляксандр Шагойка: З клуба выгналі як сабаку, нічога нікому не патлумачыўшы

"СБ. Беларусь сегодня" піша, што "Сохра Групп" займаецца продажам у тым ліку і тэхнікі, якая вырабляецца на "Амкадоры", МАЗе і БелАЗе. Спачатку яе прадстаўнікі вялі перамовы з магілёскім "Дняпром", мінскімі "Крумкачамі" (ці не гэтыя бізнесмены жадалі змены назвы?), брэсцкім "Дынама" і толькі пасля спынілі свой выбар на "Белшыне". Чакаецца, што сёння клуб аб'явіць пра змены ў менеджменце.

Газета Адміністрацыі прэзідэнта адзначае, што неясныя мэты інвестараў і трывожыць гэтая "таямнічасць". Выданне не выключае, што плануецца зарабляць грошы на маладых гульцах, якіх будуць адпраўляць у замежныя клубы.