Стася Гліннік складае паўнамоцтвы віцэ-спікеркі Каардынацыйнай Рады

Стася Гліннік

Стася Гліннік / Еўрарадыё

Стася Гліннік сыходзіць з пасады віцэ-спікеркі Каардынацыйнай Рады. "Прычынаў шмат, але асноўная — гэта павелічэнне маёй нагрузкі ў офісе Святланы Ціханоўскай", — тлумачыць яна.

Гліннік дзякуе ўсім сябрам КР за супрацоўніцтва і давер. Яна адзначае, што гэта быў важны досвед для яе. І абяцае працягнуць працу на карысць Беларусі.

Стася Гліннік — заснавальніца Беларускага моладзевага хаба, унучка першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча. У Каардынацыйную раду яна прайшла ад спісу "Еўрапейскі выбар", а віцэ-спікеркай была абраная ў ліпені мінулага года. Тады ж спікеркай КС стала Анжаліка Мельнікава.

Пасля знікнення Мельнікавай Гліннік кароткі час выконвала абавязкі спікеркі — да таго, як новым кіраўніком КР быў абраны Арцём Брухан.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.