Станцыя метро "Малінаўка" зачынялася на гадзіну
Прычынай стаў знойдзены нічыйны пакет.
Увечары 29 снежня станцыя мінскага метро "Малінаўка" зачынілася на гадзіну з-за знойдзенага на платформе нічыйнага пакета. З 20.54 да 22-й гадзіны доступ на станцыю быў перакрыты. На працягу гадзіны рух цягнікоў ажыццяўлялася праз станцыю "Пятроўшчына".
Як распавёў прэс-сакратар КУП "Мінскі метрапалітэн" Андрэй Кузьмін, адразу ж выклікалі сапёрна-піратэхнічную групу вайсковай часці 5448. Вайскоўцы правялі абследаванне і выявілі ў забытым пакеце аўтазарадку.
Па словах прадстаўніка Мінскага метрапалітэна, якія перадае БЕЛТА, пасажыры нярэдка пакідаюць рэчы ў вагонах цягнікоў. Таму ён папрасіў пасажыраў быць больш уважлівымі, каб не прычыняць нязручнасці іншым і не выклікаць дарэмна спецыялістаў.
Фота — belta.by