Мінскія ўнівермагі зноў правядуць дні зніжак
Яны будуць дасягаць 17%.
Мінскія ўнівермагі правядуць у лютым дні зніжак. Напрыклад, ГУМ 13-15 лютага будзе прадаваць свае тавары на 14% танней, а 20-22 лютага зніжкі дасягнуць 17%.
У гандлёвым доме “На Нямізе” таксама абяцаюць зніжкі 17% 20 і 21 лютага.
14 лютага ЦУМ правядзе акцыю са зніжэннем коштаў на 15%, а ва ўнівермагу “Беларусь” такая ж самая зніжка будзе дзейнічаць 12, 19 і 27 лютага, інфармуе БЕЛТА.