Стала вядома, што Беларусь экспартуе ў Іран

Лічбы невялікія, але цікавыя / pixabay.com
Стала вядома, што Беларусь экспартуе ў Іран. Статыстыку адправак грузаў у гэтую краіну мы даведаліся праз справаздачу Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі.
У 2024 годзе асноўным грузам у іранскім кірунку сталі лесаматэрыялы – амаль 85 тысяч тон. Угнаенняў у Іран было адпраўлена крыху больш за 23 тысячы тон.
Таксама Беларусь адправіла ў Іран каля 11,7 тысячы тон паперы.
У абсалютных лічбах гэта няшмат, але дазваляе арыентавацца ў асноўных кірунках гандлёвай супрацы нашых краін. Дзіўна, але за той жа 2024 з Ірану ў Беларусь увезлі 152 тоны аўтамабіляў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.