Стала вядома пра траіх беларусаў, пацярпелых у Ізраілі
Байцы ХАМАС / Global Look Press
Колькасць беларусаў, пацярпелых у Ізраілі, вырасла да трох чалавек.
Сёння стала вядома, што адна беларуска атрымала траўму нагі, калі накіроўвалася ў бамбасховішча падчас абстрэлу.
"У ізраільскай бальніцы ёй аператыўна была аказана бясплатная дапамога", — сказаў беларускі амбасадар у Ізраілі Яўген Вараб'ёў.
Раней паведамлялася, што яшчэ адна беларуска атрымала цяжкае раненне падчас ракетнага абстрэлу. Яна знаходзіцца ў лякарні, за яе жыццё змагаюцца дактары. Сын жанчыны атрымаў лёгкія раненні.
Беларуская амбасада ў Ізраілі атрымала больш за 150 зваротаў ад нашых суайчыннікаў у гэтай краіне.