Стала вядома пра дзясятага затрыманага па "справе баевікоў"

Па "справе баевікоў" затрымалі дзясятага чалавека, паведаміла ў Фэйсбуку Наста Дашкевіч. Затрыманы — Сяргей Борстак, Уначы ў яго адбыўся ператрус. Паводле некаторых звестак, раней ён уваходзіў у арганізацыю "Белы легіён".
Сваякам Борстака паведамілі, што ён праходзіць па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў — арт.293 ч.3 Крымінальнага кодэксу.
У трэцяй частцы артыкула 293 гаворыцца:
"Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, якiя суправаджаюцца ўчыненнем дзеянняў, прадугледжаных часткай 1 гэтага артыкула, а таксама фiнансаванне цi iншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці — караюцца арыштам або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў".