Стала вядома, дзе ў Мінску ўсталююць сістэмы відэаназірання

Пералік месцаў масавага знаходжання грамадзян, якія падлягаюць абавязковаму абсталяванню сродкамі сістэмы відэаназірання, зацверджаны пастановай Савета міністраў.



Як інфармуе БЕЛТА, у гэты пералік увайшлі некаторыя аўтазаправачныя станцыі, бары, начныя клубы, казіно, бізнес-цэнтры, гасцініцы (у тым ліку гасцінічныя комплексы "Юбілейны", "Турыст" і "Алмаз"), ігральныя ўстановы, закусачныя і кавярні, рэстараны і піцэрыі, гандлёвыя цэнтры. Таксама абавязковаму абсталяванню сістэмаў відэаназірання падлягаюць найбуйнейшыя ўнівермагі і ўніверсамы сталіцы, сярод іх універмаг "Беларусь", Цэнтральная ўніверсальная крама "Мінск", універсамы ГУМ, "Цэнтральны", "Еўрапейскі", "Першамайскі", "Валгаград" і іншыя.



Пастанова набыла сілу з 1 лютага.