Стала вядома, чаму ў крамах няма цыбулі

Цыбуля ў мінскай краме

Цыбуля ў мінскай краме / tochka.by

Пакупнікі заўважылі, што следам за бульбай з крамаў знікла беларуская цыбуля. На прылаўках часцей можна знайсці чырвоную расійскую цыбулю, чым айчынную.

У каментары выданню tochka.by прадстаўнікі гандлёвых сетак патлумачылі, што згодна з пастановай урада "Аб стабілізацыйных фондах тавараў" цыбуля там мусіць быць па красавік уключна. А ў траўні ў запасах застаюцца толькі караняплоды.

"Так што ў траўні стабілізацыйны фонд ужо не абавязаны пастаўляць цыбулю ў гандлёвыя аб'екты, яе няма ў сховішчы. Да таго ж мінулы год у Беларусі для цыбулі быў неўраджайным. І тое, што заклалі, было далёка не лепшай якасці: цыбуліны дробныя, хутка пачыналі псавацца", — цытуе tochka.by крыніцу, знаёмую з сітуацыяй на рынку.

Іншая пастанова Саўміна вызначае, што гранічная цана цыбулі ў рознічным гандлі — 2,25 рубля. І няважна, імпартны гэта тавар ці айчынны. А закупачная цана імпартнай цыбулі не дазваляе гандлярам прадаваць яе па гэтай адпускной цане. Таму ў продаж трапляюць толькі тыя віды цыбулі, цэны на якія не рэгулююцца дзяржавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.