Следчыя пачалі справу за забойства 18-гадовай дзяўчыны з Кобрыншчыны

Следчыя правялі агляд кватэры зніклай дзяўчыны, а таксама легкавога аўтамабіля, на якім рухаўся меркаваны злачынец. У выніку яны атрымалі доказы, што да злачынства спрычыніўся 25-гадовы малады чалавек, якога праваахоўнікі затрымалі. 

Падчас следчых дзеянняў з удзелам падазраванага было высветлена, што забойства ён учыніў у лясным масіве за некалькі кіламетраў ад месца жыхарства дзяўчыны. Тамсама ён закапаў яе цела. 

Цяпер высвятляюцца матывы і мэты злачынства, перадае БелаПАН. Па крымінальнай справе прызначаныя і праводзяцца ўсе неабходныя судовыя экспертызы. 

Падазраванага ўзялі пад варту. 

Ілюстрацыйнае фота — cxid.info