Следчы камітэт хоча завочна судзіць Сцяпану Пуцілу і Станіслава Лупаносава

Старшыня СК Дзмітрый Гара / БЕЛТА
Старшыня СК Дзмітрый Гара / БЕЛТА

Следчы камітэт збіраецца завочна судзіць сузаснавальніка NEXTA Сцяпана Пуцілу, а таксама экс-супрацоўніка ГУБАЗіК Станіслава Лупаносава. Акрамя іх пад завочны суд трапяць беларусы, якія супрацоўнічалі з BYPOL.

Кіраўнік Следчага камітэта Дзмітрый Гара кажа, што яны “сапраўдныя здраднікі” і “людзі, якія прычынілі велізарную шкоду краіне".

Раней завочную спецвытворчасць пачалі ў адносінах да Паўла Латушкі, Святланы Ціханоўскай, Аляксандра Апейкіна і Аляксандры Герасімені.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.