СК правярае міліцыянта, які застрэліў аршанскага дэбашыра
Інцыдэнт з выкарыстаннем зброі адбыўся ўвечары 2 кастрычніка.
У той дзень у 21.45 у Аршанскі РАУС паступіла паведамленне, што ў кватэру жанчыны, пагражаючы нажом, спрабуе прарвацца яе былы муж, які пакутуе на псіхічнае захворванне. На выклік выехаў участковы, а таксама нарады міліцыі.
Міліцыянты знайшлі ў пад’ездзе дома мужчыну ў нажом. Ён паводзіўся агрэсіўна і спрабаваў нанесці ўдары праваахоўнікам. На заклікі спыніць хуліганскія дзеянні мужчына не рэагаваў, паводзіўся дзёрзка.
У выніку міліцыянты заблакавалі агрэсара паміж паверхамі і некалькі разоў папярэдзілі пра магчымасць выкарыстання спецсродкаў і табельнай зброі. Аднак пры затрыманні дэбашыр усё ж нанёс некалькі ўдараў міліцыянтам. Адзін з праваахоўнікаў вырашыў страляць і такім чынам нейтралізаваў хулігана. Медыкі хуткай аказвалі параненаму дапамогу, аднак ён сканаў.
Паводле папярэдняй ацэнкі Аршанскага міжраённага аддзелу Следчага камітэту, супрацоўнік міліцыі прымяніў зброю правамерна.
Паведамляецца, што адзін міліцыянт быў шпіталізаваны. Яго жыццю і здароўю цяпер нічога не пагражае.
Загінулы мужчына, 1973 году нараджэння, жыў у Оршы разам з бацькамі. З 2000 году ён стаяў на ўліку ў псіханеўрагалічным дыспансеры, не працаваў, інфармуе БЕЛТА.