СК — пра выбух у Мінску, падчас якога пацярпеў 19-гадовы жыхар сталіцы
Следчы камітэт праводзіць праверку па факце выбуху ў Мінску, падчас якога пацярпеў 19-гадовы жыхар сталіцы. Здарэнне адбылося ўвечары ў сераду на пустыры ў Заводскім раёне. Раней сведкі паведамлялі, што малады чалавек зачапіў нагой невядомы прадмет, які і ўзарваўся. Яго шпіталізавалі. Верагодна, былі траўмаваны толькі ногі.
Усю ноч на месцы працавала следча-аператыўная група. Прыцягваліся эксперты-выбухатэхнікі, прызначаны экспертызы. Былі апытаны сведкі здарэння.