У Беларусі пры пасадцы атрымаў пашкоджанні самалёт

Самалёт, які атрымаў пашкоджанні

Самалёт, які атрымаў пашкоджанні / t.me/otvinta_by

На аэрадроме Хожава пад Маладзечнам 11 снежня пры пасадцы быў пашкоджаны самалёт. Гаворка ідзе пра навучальны самалёт SportStar RTC (бартавы нумар EW-536SL), паведамляе Telegram-канал "Отвинта".

Паводле папярэдняй інфармацыі, самалёт быў вымушаны здзейсніць "жорсткую пасадку" — звычайна гэтым тэрмінам прыкрываюць падзенне авіятранспарту. Аднак пілот-інструктар і навучэнец, якія былі на борце, не пацярпелі.

Самалёт належыць лётнай школе "Крылы". У авіяцыйных колах кажуць, што спісваць яго не плануюць — яго можна аднавіць.

Камісію па расследаванні інцыдэнта стварыў Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт (МАК). Яна разгледзіць усе магчымыя прычыны: памылкі ў тэхніцы пілатавання, уплыў умоваў надвор'я, асаблівасці стану грунтовай узлётна-пасадачнай паласы ці камбінацыі розных фактараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.