Той самы "Чат рэфарматараў " вызначыўся з людзьмі года. Каго выбралі?

"Рэфарматарскі клас"

"Рэфарматарскі клас" / Чат рэфарматараў

"Чат рэфарматараў і рэфарматарак" — найбуйнейшы палітычны чат у беларускім тэлеграме. Цытаты адтуль часта становяцца прычынамі для публікацый СМІ і скандалаў у Фэйсбуку. А цяпер яны вырашылі стварыць спіс "Class" па аналогіі з часопісам Politico. Толькі з іншым фокусам — спіс людзей, якія аказалі найбольшы ўплыў на беларускія дэмсілы.

Дарэчы, Еўрарадыё працягвае збіраць вашы кандыдатуры на званне герояў года. А пакуль што паглядзіце, што прапанавалі рэфарматары.

1. Дональд Трамп і яго каманда.

2. Сяргей Ціханоўскі.

3. Вольга Лойка.

4. Франак Вячорка.

5. Наста Базар.

6. Іван Краўцоў.

Таксама ў чаце абралі дзеячаў і для персанальных намінацый — ад "краш года" да "ўчынак года". І таксама спіс "troika" — гэта слова ўвайшло ў англійскую мову праз НКВДшныя "суды-тройкі". Тут пералічаныя рэжымныя людзі, якія ўплывалі на дэмрух, абраныя Іван Тэрцель, Валянцін Рыбакоў і Ігар Тур. Цалкам можаце паглядзець тут — там ёсць апісанні для кожнага дзеяча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.