Хто піша прамовы Сяргею Ціханоўскаму і ці трэба нам цэнтр сілы ў ЗША — эфір

Настасся Касцюгова

Настасся Касцюгова / Еўрарадыё

Вакол былога палітвязня Сяргея Ціханоўскага днямі разгарэўся чарговы скандал. Нечакана расказаць пра сваю супрацу з экс-палітвязнем і складанасці ў камунікацыі з ім вырашыў былы прэс-сакратар Ціханоўскага Сяргей Бяспалаў. У выніку перакідвання ўзаемнымі абвінавачаннямі двух Сяргееў, стала вядома шмат цікавага. Да прыкладу, што Сяргею Ціханоўскаму дапамагала “прычэсваць” тэксты (ці толькі адзін тэкст?) экспертка па камунікацыі і сяброўка Кааліцыі за вызваленне палітвязняў Настасся Касцюгова. 

Як склалася супраца з Ціханоўскім і ці даводзілася ёй сутыкацца падчас камунікацыі з ім з сітуацыямі, якія апісаў Бяспалаў? Ці згодная сама з тымі тэзісамі з прамовы Ціханоўскага, якія ёй давялося “прычэсваць”, і хто гэтыя прамовы яму насамрэч піша? Як змянілася стратэгія ЗША па Беларусі за апошні час і ці патрэбны дэмсілам свой “цэнтр сілы” ў ЗША? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка па палітычнай камунікацыі, сяброўка Кааліцыі за вызваленне палітвязняў Настасся Касцюгова. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.