Філіп Біканаў: Салідарнасць, годнасць, узаемадапамога — заўжды актуальная ідэя
Філіп Біканаў / Еўрарадыё
11 снежня ў эфіры Еўрарадыё — сацыёлаг Філіп Біканаў.
У нас і так хапае таго, што нас падзяляе. Ад палітычных поглядаў і да моўнага пытання. І неабходна рабіць усё магчымае, каб пазбягаць канфранцыі і падзелаў у беларускім грамадстве. Інакш нам не дайсці да Беларусі сваёй мары, не пабудаваць сваю дзяржаву. З іншага боку, ёсць тэмы, дзе неабходная прынцыповасць. Да прыкладу, пытанне мовы. Калі да 2022 года і можна было казаць пра дзве дзяржаўныя мовы ў нашай краіне, то пасля пачатку вайны стаўленне да моўнага пытання змянілася. Што не павінна зашкодзіць беларусам паразумецца, перакананы Філіп Біканаў.
Пра тое, ці вызначыліся беларусы са сваёй ідэнтычнасцю, ці гатовыя мы змагацца за сваю краіну і чым беларуская нацыянальная ідэя адрозніваецца ад ідэй іншых нацый, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Філіпам Біканавым.
Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут: