Сіноптыкі: Зіма ў Беларусі можа быць цёплай

Сіноптыкі: Зіма ў Беларусі можа быць цёплай

Цяпершаняя зіма ў Беларусі абяцае быць цёплай. Тэмпература паветра на 1-2 градуса перавысіць кліматычную норму. Пра гэта 2 снежня заявіў Дзмітрый Рабаў, начальнік службы прагнозаў службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сіноптыкі: Зіма ў Беларусі можа быць цёплай

Паводле слоў Рабава, 2015 год у нашай краіне (як і ва ўсім паўночным паўшар'і) з'яўляецца самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў (амаль 120 гадоў). Снежань таксама чакаецца анамальна цёплым, інфармуе БЕЛТА.

Сіноптыкі падкрэсліваюць, што тэндэнцыя павышэння сярэдняй тэмпературы паветра ў Беларусі сведчыць пра змену клімата.

Фота: Еўрарадыё і БЕЛТА