Сіноптыкі: у сераду — месцамі невялікія дажджы

Месцамі пройдуць невялікія дажджы. У некаторых раёнах магчымыя туманы. Вецер будзе паўднёва-ўсходні 3-8 метраў у секунду, інфармуе БЕЛТА.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да +7 градусаў. Днём прагназуецца ад 3 да 9 градусаў цяпла, на паўднёвым захадзе — да +12.

Фота — bankoboev.ru