Сіноптыкі: У панядзелак пахаладае, будуць працяглыя дажджы
25 жніўня ў Беларусі будзе хмарна.
На большай частцы тэрыторыі прагназуюцца працяглыя дажджы. Уначы ў большасці раёнаў, удзень месцамі пройдуць моцныя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер заходні моцны парывісты. У большасці раёнаў краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 9-14 градусаў. Удзень чакаецца да 13-19 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.