Сіноптыкі: У панядзелак будзе амаль без ападкаў і цёпла
У бліжэйшыя суткі, 18 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць, пераважна без ападкаў.
Уначы і раніцай месцамі чакаецца туман. Вецер паўднёва-заходні ўмеркаваны.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 8-13 градусаў, удзень паветра прагрэецца да 20-25 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.