Сіноптыкі: У нядзелю пройдуць дажджы з навальніцамі, месцамі — залевы
17 жніўня ў Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы, а месцамі па ўсходзе — моцныя залевы. Вецер будзе паўночна-заходні ўмеркаваны, у часе навальніцаў парывісты. Удзень у часе навальніцаў у асобных раёнах прагназуецца шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 9-15 градусаў, удзень паветра прагрэецца да 18-24 градусаў, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.