Сіноптыкі: У нядзелю пройдуць дажджы, месцамі — моцныя залевы

На большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы, месцамі моцныя залевы, удзень у некаторых раёнах град. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў умеркаваны, удзень пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 12-18 градусаў. Удзень будзе плюс 22-28 градусаў, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.