Сіноптыкі працягнулі аранжавы ўзровень у Беларусі на суботу

Перад навальніцай, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У суботу, 7 чэрвеня, сіноптыкі зноў абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі ў Беларусі.
Як паведамляе Белгідрамет, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы месцамі, а ўдзень — у многіх раёнах прагрымяць навальніцы. Пры навальніцах у асобных раёнах чакаюцца моцныя залевы і град. Уначы і зранку месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, удзень пры навальніцах месцамі чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду. Такая навальніца са шквалістым ветрам прагназуецца і ў Мінску.
Тэрмометры ўначы пакажуць 13-19 градусаў вышэй за нуль. Удзень чакаецца +13..+19, у паўднёва-ўсходніх раёнах паветра прагрэецца да 30-32 градусаў цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.